Кар'ера і вакансіі
Кар'ера на ААТ "Мазырскі машынабудаўнічы завод":
Мазырскі машынабудаўнічы завод праводзіць пастаянную работу па якасным падборы, расстаноўцы, падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і замацаванні кадраў. Сярэдні ўзрост працаўнікоў прадпрыемства 39,6 гадоў.
Завод рыхтуе працоўных наступных прафесій: токар, свідравальшчык; фрэзероўшчык; шліфоўшчык; слесар па зборцы металаканструкцый; слесар - інструментальшчык; штампоўшчык; фармоўшчык; каваль на молатах і прэсах і іншыя. Падрыхтоўка працоўных вядзецца ў большасці выпадкаў індывідуальным метадам, г.зн. вытворчае навучанне праходзіць пад кіраўніцтвам не вызваленага ад асноўнай працы кваліфікаванага рабочага, а тэарэтычнае - шляхам кансультацый у выкладчыка тэарэтычнага навучання з ліку інжынерна-тэхнічных работнікаў.
Для павышэння кваліфікацыі на заводзе дзейнічае вытворча-тэхнічныя курсы, курсы мэтавага прызначэння.
На заводзе маецца ліцэнзія для падрыхтоўкі стропальшчыкаў, а таксама навучальны клас, абсталяваны нагляднымі дапаможнікамі, які прызначаны для навучання і падвышэнні кваліфікацыі нашых працаўнікоў.
Кіраўнічы склад і спецыялісты завода павышаюць свой прафесійны ўзровень шляхам навучання ў дзяржаўных установах адукацыі, курсах павышэння кваліфікацыі, удзелу ў семінарах.
На прадпрыемстве ёсць рэзерв кадраў на вылучэнне. Падрыхтоўка рэзерву праводзіцца за кошт курсавой падрыхтоўкі ў сістэме ўстаноў Міністэрства прамысловасці РБ па павышэнні кваліфікацыі, а таксама непасрэдна на вытворчасці.
Адміністрацыя завода ўдзяляе сур'ёзную ўвагу рабоце з кадрамі і іх замацаванню.
Па жаданні работніка і з улікам інтарэсаў вытворчасці штогадовы водпуск можна дзяліць на часткі, у адпаведнасці з Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь і калектыўным дагаворам.
Па даведкі звяртацца ў аддзел кадраў па тэлефонах:
+375 (236) 25-52-63; +375 33 3155134 МТС з 8.30 да 16.00.